30 чэрвеня 2025 г. — 25 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю Лядовага палаца спорту ў г. Брэсце (2000)
У канцы 1990-х у Беларусі было толькі чатыры лядовыя арэны, цяпер іх больш за 35. Лядовы палац спорту ў г. Брэсце пабудаваны згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. Архітэктурны праект распрацаваны ААТ «Белпрампраект», дзе ўлічылі сучасныя перадавыя тэхналогіі. Будаўніцтва пачалося ў жніўні 1998 г., вялося на сродкі рэспубліканскага бюджэта падраздзяленнямі будаўнічага трэста № 8.
29 кастрычніка 2025 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Палаца водных відаў спорту ў г. Брэсце (2010)
Рашэнне аб будаўніцтве ў г. Брэсце Палаца водных відаў спорту было прынята ў 2005 г. на самым высокім узроўні. Месца для новага спартыўнага аб’екта выбралі на адной з цэнтральных вуліц (вул. Маскоўская, 147) і ў дапаўненне да сфарміраванага комплексу спартыўных збудаванняў, у які ўваходзяць Лядовы палац, лёгкаатлетычны манеж і бейсбольны стадыён. Яго будаўніцтва вялося за сродкі рэспубліканскага бюджэту ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сметны кошт гэтага аб’екта перавышае 121 млрд беларускіх рублёў (40 млн. долараў).
7 кастрычніка 2025 г. — 15 гадоў з дня адкрыцця Воднага палаца ў г. Пружаны (2010), дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы
Будаўніцтва Воднага палаца ў г. Пружаны Брэсцкай вобласці пачалося ў 2008 г. Пляцоўка была выбрана на перакрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Завадской. Праект распрацавала ААТ «Брэстпраект» — тая ж арганізацыя, што працавала і над праектам Лядовага палаца спорту ў Пружанах. Узвядзенне аб’екта было даручана брэсцкай фірме «Алвора-Бел» і яшчэ некалькім арганізацыям, колькасць будаўнікоў у некаторыя дні дасягала сотні чалавек. 24 ліпеня 2010 г. з ходам будаўніцтва пазнаёміўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка, які пабываў на Пружаншчыне з рабочым візітам.
25 студзеня 2021 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця музея «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў» (Пружанскі р-н; 2011), дзяржаўнай установы культуры
Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега ў 1598 г. стаў уладальнікам мястэчка Ружаны (цяпер гарадскі пасёлак Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці), пабудаваў тут замак. У ХVІІ ст. замак магнацкага роду Сапегаў стаў цэнтрам палітычнага і культурнага жыцця ВКЛ. У час вайны са шведамі ў 1696–1699 гг. замак быў разбураны і спалены. У другой палове ХVІІІ ст. пры Аляксандру Сапегу на гэтым месцы па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера пабудавалі палацавы комплекс.